Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.03.2021

Свет захапленняў

У рамках рэалізацыі праекта “Субота – дзень не лішні, субота – дзень карысны” ў Навадворскай сярэдняй школе прайшоў майстар-клас па стварэнні прычосак “Свет маіх захапленняў”. Яго падрыхтавалі мамы вучняў Таццяна Пажарыцкая і Наталля Ганчарэвіч.

На пачатку мерапрыемства класны кіраўнік 7 класа Святлана Кічкайла пазнаёміла вучняў з прафесіяй цырульніка. Рабяты падумалі над пытаннем, якімі якасцямі павінен валодаць цырульнік-прафесіянал. Затым было самае цікавае – стварэнне прыгажосці: укладак і прычосак. Таццяна Сяргееўна і Наталля Уладзіміраўна паказалі, якія прыгожыя можна зрабіць прычоскі. Дзяўчынкі пад кіраўніцтвам гасцей самі папрактыкаваліся ў гэтай творчай справе. Прыгожыя прычоскі яны рабілі сваім сяброўкам.

Не засталіся без увагі і хлопчыкі. Ім далі парады па догляду валасоў і зрабілі ўкладкі.

Дзеці ганарыліся сваімі мамамі. Удзельнікі майстар-класа выказалі жаданне часцей праводзіць такія сустрэчы. Многім вучням захацелася, каб і іх бацькі сталі ўдзельнікамі школьных мерапрыемстваў.

Таццяна САЎКО, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Навадворскай СШ