Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2021

Тыдзень экалогіі ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы

У рамках тыдня экалогіі 8 чэрвеня Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрасіла рабят дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці на экалагічны компас “ЭКОцарство – природное государство”, мэта якога – пашырыць веды дзяцей пра прыроду роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да яе. У пачатку сустрэчы дзеці здзейснілі завочную экскурсію ў цудоўны свет прыроды, сустрэліся з яе жыхарамі, пагаварылі пра кветкі і травы, аб птушках і насякомых. Ім распавялі пра прыгажосць і музычнасць лесу, карысныя ўласцівасці раслін. У гульнёвай форме бібліятэкар старалася данесці да рабят правілы паводзін на прыродзе. Атрыманыя веды былі замацаваны ў гульні-размінцы Дазваляецца-забараняеццаі гульні-віктарыне Калі я прыйду ў лясок. Дашкалятыз задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе След жывёлы, адказвалі на пытанні віктарыны У свеце прыроды. Дзятве больш за ўсё да спадобыпрыйшліся рухомыя гульні Сонейка і дожджык і Збяры шышкі. У завяршэнні мерапрыемства ўвазе дашкольнікаў была прапанавана кніжная выставаТайны неизведанных тропинок», якая выклікала цікавасць у дзятвы. Рабяты з захапленнем разглядалі ілюстраваныя кнігі. Эка-мерапрыемства  атрымалася карысным, цікавым і займальным.