Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.01.2022

У ААТ "Ханявічы» адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства "Дзень з прадпрыемствам"

25 студзеня 2022 г. у рамках прафарыентацыйнай акцыі"Дзень з прадпрыемствам", арганізаванай сумесна аддзелам па працы и занятасці УПЗСА Свіслацкага райвыканкама, установай адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Ханевіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа"  і ААТ "Ханявічы",  навучэнцы  6-7 і 9 класаў установы адукацыі наведалі самае буйнае прадпрыемства мясцовага ААТ "Ханявічы" - малочна-таварную ферму на 777 галоў.




Намеснік загадчыка Рагачэўская Наталля Мікалаеўнапазнаёміла вучняў з усімі этапамі складанага тэхналагічнага працэсу - ад нараджэння маленькіх цялятак да здачы малака на знакаміты "Беллакт". Дзеці даведаліся, колькі чалавек працуе на МТФ; колькі ўтрымліваецца галоў маладняка і дарослых кароў; як ажыццяўляецца вырошчванне маленькіх і догляд вялікіх цялят. Змаглі паназіраць за працэсам кармлення. Дзеці, якія растуць у вёсцы, ласкава і з задавальненнем падыходзілі, каб пагладзіць жывёл. Атрымалі адказы на ўсе пытанні: колькі часу ўтрымліваецца жывёлы ў кожным з цэхаў, які склад кармоў у пыўным узросце, як распазнаць і дагледзець рэкардсменку, якая дае больш за 30 літраў малака, прычым гатунку "экстра". Вучняў уразіла высокатэхналагічная арганізацыя кожнага працэсу, сучасная тэхнічная аснашчанасць прадпрыемства. 



Для навучэнцау 10 класса установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Ханевіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа" была проведзена экскурсия на мехдвор таварыства. Галоуны інжынер, Данилик А.А., распавеу аб магчымасцях сучаснай тэхнікі, аб вакансіях таварыства, установах адукацыі рэспублікі, дзе магчыма атрымаць прафесію механіка, інжынера.



Знаёмства з лепшымі працаўнікамі таварыства, шчырая размова з імі, іх захопленасць працай і самаадданасць, задаволенасць вынікамі працы абудзіла ў многіх жаданне ў будучым атрымаць прафесіі ветэрынарнага ўрача, заатэхніка, інжынера або стаць жывёлаводам. Кіраўніцтва МТФ выразіла надзею на тое, што сёняшнія школьнікі стануць іх дастойнай зменай.