Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.01.2021

Вечар-прысвячэнне “Зоркі беларускай літаратуры”

28 студзеня ў Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на вечар-прысвячэнне Зоркі беларускай літаратуры, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Да ўвагі рабят была прадстаўлена электронная прэзентацыя, якая пазнаёміла іх з асноўнымі момантамі жыццядзейнасці пісьменнікаў, напрамкамі творчасці. Прысутныя здзейснілі цікавае падарожжа па творах, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг майстроў беларускага слова. Старшакласнікі праглядзелі буктрейлер на аповесць І.П.Шамякіна “Гандлярка і паэт”, пазнаёміліся з “Літаратурным календаром”,   падрыхтаванымі супрацоўнікамі бібліятэкі і размешчанымі на сайце Свіслацкай раённай бібліятэкі. З цікавасцю рабяты праслухалі агляд твораў з фонду бібліятэкі, якія варта прачытаць кожнаму. Асаблівую ўвагу надалі самаму маштабнаму ў беларускай літаратуры твору пра вайну – пенталогіі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”. З творчай спадчыны Івана Мележа выдзелілі трылогію “Палеская хроніка”, два рамана з якой “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” былі экранізаваныя.