Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.01.2022

Халакост – памяць пакаленняў

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які штогод адзначаецца 27 студзеня, у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на ўрок-рэквіем “Халакост – памяць пакаленняў”.

У гэты дзень увесь цывілізаваны свет схіляе галаву перад ахвярамі варварскіх акцый нацыстаў, якія сталі трагічным пралогам Халакоста. Бібліятэкар расказала аб жахах Вялікай Айчыннай вайны, аб знішчэнні  мірных грамадзян, а таксама аб бязвінна пацярпелых дзецях.

У ходзе прагляду прапанаванага відэафільма Халакост школьнікі азнаёміліся з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, храналогіяй гэтых трагічных падзей і тым, што стала падставай для масавага знішчэння людзей. Даведаліся аб шматлікіх ахвярах фашызму, аб жорсткім знішчэнні яўрэйскага народа ў лагерах смерці. Ніводнага ўдзельніка мерапрыемства не пакінулі абыякавымі апавяданне і відэахроніка пра зверствы нацыстаў, якія ўражваюць сваёй жахлівай жорсткасцю, аб канцлагерах і гета, створаных на тэрыторыі СССР.

У поўнай цішыні прагучалі і сталі паэтычным рэквіем тым страшным падзеям вершыФрыдрыха Залаткоўскага Бабін Яр. Памяць, Валерыя Агаронава Крыштальная ночды іншых аўтараў.

З прадстаўленай мультымедыйнай прэзентацыі Халакост. Памяць пакаленняў рабяты даведаліся, як жыццё простых людзей ператварылася ў пекла, які жах перажылі не толькі дарослыя, але і дзеці ў Бухенвальдзе, Трэблінцы, Асвенцыме, Саласпілсе. У трубах гэтых лагераў стаяў дым ад спаленых дзіцячых целаў і душ. Гэтага нельга забыць!

Запрошаны на сустрэчу дырэктар Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея распавёў, як адбываліся гэтыя трагічныя падзеі ў нас на Свіслаччыне, якія іх жудасныя наступствы. Уразіў аповед пра жорсткасцьі фатальны дзень у гісторыі нашага краю 1 лістапада1942 года і лёс людзей, расстраляных ва ўрочышчы Вішаўнік. Зацікавіла прысутных гісторыя яўрэйскай нацыянальнасці і жыццё свіслацкіх яўрэяў.

У завяршэнні мерапрыемства класны кіраўнік Кучыц Наталля Чаславаўна зачытала ўсім прысутным “Равенсбрюкскую молитву”, а вучні прачыталі  па радку: Каждый из нас должен помнить: многое начинается с меня,  моих мыслей, поступков,  моих действий. Совершая действия, помни, что ты – Человек! Прислушайся к своему сердцу, загляни себе в душу, посмотри на мир справедливыми глазами  и помни, что ты – Человек! Протяни руку не для удара, а для помощи. Радуйся тому, что кто-то может быть тебе за это благодарен”.

Інфармацыйным суправаджэннем мерапрыемства стала тэматычная выстава “Беларускае гета: месца смутку і памяці”, на якой прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі.