Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.10.2020

З клопатам пра людзей «залатога ўзросту»

 

У Свіслацкім раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку". Актывісты раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сумесна з членамі БРСМ и работнікамі Свіслацкага раённага аддзела МНС наведалі адзінокіх пенсіянераў, якія пражываюць у аг.Новы Двор, г.п.Поразава і аг.Ханявічы.

  Юныя выратавальнікі дапамагли пенсіянерам у праполцы градак, уборцы прысядзібных участкаў, павіншавалі з Днём пажылых людзей, які штогод адзначаецца 1 кастрычніка і ўручылі тэматычныя буклеты аб бяспецы. Юныя госці пажадалі паважаным землякам даўгалецця і пазітыву.