Галоўная / Турызм і адпачынак / Турысцка-інфармацыйны цэнтр г. Свіслач

Турысцка-інфармацыйны цэнтр г. Свіслач

Адрас: 231969, г. Свіслач, вул. Леніна, 1«А», тэл/факс (801513) 3-26-30
E-mail:ticsvisloch@tut.by
Сайт:http://ticsvisloch.blogspot.com.by
Галоўны спецыяліст  Панізнікава Алена Віктараўна

Турысцка-інфармацыйны цэнтр г. Свіслач пачаў работу ў лютым 2013 г. дзякуючы ўдзелу Свіслацкага раёна ў праекце міжнароднай дапамогі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна "Камунікацыі без межаў» - стварэнне траснгранічнай турысцка-інфармацыйнай сеткі.
Мэтай дзейнасці цэнтра з'яўляецца шырокае прыцягненне грамадзян да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам, арганізацыя рэкламы турыстычнага патэнцыялу раёна.
Асноўнымі задачамі цэнтра з'яўляюцца:
1. Распрацоўка турыстычных маршрутаў.
2. Распрацоўка рэкламных матэрыялаў, каталогаў, брашур, выпрацоўка канцэпцыі развіцця турыстычнага патэнцыялу раёна.
3. Удзел у правядзенні мерапрыемстваў па развіцці турыстычных паслуг (рэкламныя кампаніі, акцыі, семінары, форумы, прэзентацыі, выставы, кірмашы, распаўсюджванне рэкламных матэрыялаў і інш.).
4. Арганізацыя пошук, збор, аналіз і сістэматызацыя інфармацыі аб развіцці турызму, геаграфія, гісторыі, архітэктура, рэлігія, славутасці, сацыяльна-эканамічным стане Свіслацкага раёна.
5. Распрацоўка праектаў у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва, партнёрскіх праграм, інавацыйных праектаў.