Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэгіянальная журналістыка ў новых рэаліях. Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі сустрэўся з калектывам «Астравецкай праўды»

22.01.2024

Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі сустрэўся з калектывам   «Астравецкай праўды».

Як працуе беларуская журналістыка, асабліва рэгіянальная, чым адрозніваецца газета сённяшняя ад той, якую чытачы трымалі ў руках яшчэ некалькі гадоў назад, якім выданне павінна быць і ў якім накірунку будзе рухацца ў новых рэаліях – пра гэта і не толькі выказаў меркаванне Ігар Уладзіміравіч.

Напачатку сустрэчы міністр інфармацыі пазнаёміўся з журналістамі і накірункамі іх дзейнасці, а затым за круглым сталом яны абмеркавалі пытанні прафесійных навыкаў журналістаў і развіццё рэгіянальных газеты і тэлебачання, фінансавання дзяржаўных СМІ, правядзенне прафесійных конкурсаў сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі.

Увага рэгіёнам

– З супрацоўнікамі рэгіянальных газет я сустракаюся амаль кожны тыдзень, мне важна зразумець, як і чым вы жывеце, – адзначыў міністр, піша «Астравецкая праўда».  – Сёння памяркоўная журналістыка дзяржаўных СМІ, якая грунтавалася на ўнутранай самацэнзуры журналістаў, мяняецца, становіцца больш актыўнай, смелай і хуткай. Гэтага патрабуе час.

На думку Ігара Луцкага, асаблівай увагі заслугоўвае рэгіянальная прэса, якая павінна стаць кропкай росту інфармацыйнага поля краіны. Менавіта ў рэгіёнах, на якія ўскладаюцца вялікія надзеі, неабходна выхоўваць кадры, якія потым змогуць заняць годнае месца на рэспубліканскім узроўні.

– Агульны тыраж рэгіянальнай прэсы дастаткова высокі. На такім жа ўзроўні мы ацэньваем і яе ўплыў на грамадства. Таму ў перыяд трансфармацыі інфармацыйнага поля трэба прадумаць, як яна будзе развівацца, пераходзіць у так званае digitle-асяроддзе. Рэгіянальнай прэсе неабходна захаваць аўдыторыю, якая цікавіцца друкаванымі сродкамі інфармацыі і праз сучасныя тэхналогіі развівацца ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.



2.jpg



Пра адзінства

Грамадзянская пазіцыя журналістаў, якія працуюць у дзяржаўных СМІ, павінна быць дакладнай і адназначнай, упэўнены Ігар Луцкі.

– Наша з вамі задача – захаваць баланс паміж пакаленнямі, людзьмі з рознымі поглядамі, рознага веравызнання, – адзначыў ён. – Год народнага адзінства аб’яўлены менавіта для таго, каб грамадства зразумела, што ў нас ёсць краіна і незалежнасць. Шанс, які быў дадзены невялічкаму куточку нашай зямлі, трэба выкарыстоўваць. Пакуль мы ёсць як беларусы, пакуль у нас ёсць суверэнітэт – і гэта павінна застацца ў нас і ў нашых дзяцей. І ў першую чаргу на месцах, у рэгіёнах, людзі павінны зразумець, што ў нас агульныя мэты і агульныя задачы.

Сёння раённая рэдакцыя аб’ядноўвае газету «Астравецкая праўда», радыё «Гарадок», тэлепраграмму «ТВА. ТВой Астравец», працуе сайт, які інтэграваны ў сацыяльныя сеткі. І таму яшчэ адным накірункам, які цікавіў міністра інфармацыі, стала развіццё рэгіянальных тэлепраграм. Ігар Луцкі наведаў астравецкую студыю, дзе разам з супрацоўнікамі тэлепраграмы абмеркаваў пытанні яе развіцця.

У рамках візіта ў Астравецкі раён міністр інфармацыі Ігар Луцкі сустрэўся з супрацоўнікамі інфармацыйнага і вучэбна-трэніровачнага цэнтраў Беларускай АЭС, наведаў Гервяцкі касцёл святой Тройцы.


IMG_0564.jpg



IMG_0584.jpg



У планах міністра інфармацыі прадоўжыць знаёмства з работай іншых раённых газет.



© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.