Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бяспеку ў час вадохрышчанскіх купанняў у Беларусі забяспечаць амаль 400 ратавальнікаў АСВОД

16.01.2024

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бяспеку ў час вадохрышчанскіх купанняў у Беларусі забяспечаць амаль 400 ратавальнікаў АСВОД, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік вадалазна-выратавальнай службы РДГА "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах" (АСВОД) Дзмітрый Бараноўскі.

"Асноўная мэта і задача дзейнасці АСВОД - максімальна магчымае зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах, у тым ліку на лёдзе. Што датычыцца Вадохрышча, купанне будзе арганізавана на 78 выратавальных станцыях і выратавальных пастах краіны. Прыкладна, паводле нашых даных, чакаецца каля 73-74 тыс. чалавек па ўсёй рэспубліцы. Будзе прыцягнута і задзейнічана амаль 400 работнікаў АСВОД. Наладжана ўзаемадзеянне з МНС, МУС, міністэрствамі аховы здароўя і абароны, Дзяржаўтаінспекцыяй, задзейнічаны СМІ", - расказаў Дзмітрый Бараноўскі.



Паводле яго слоў, забаронена купанне без прадстаўнікоў службаў выратавання і медыцынскіх работнікаў, у неабсталяваных месцах. Гэта не дасць магчымасці ў выпадку няштатнай сітуацыі экстранна аказаць дапамогу. "Не рэкамендуецца акунаць у палонку дзяцей, ныраць у ваду непасрэдна з лёду. Забаронена распіваць спіртныя напіткі, купацца ў стане алкагольнага ап'янення. Побач з палонкай на лёдзе адначасова не павінна знаходзіцца больш за 20 чалавек", - адзначыў начальнік службы.

"Галоўнае не забываць, што Вадохрышча - гэта хрысціянскае свята са сваімі правіламі і патрабаваннямі, якія трэба выконваць", - дадаў Дзмітрый Бараноўскі.-0-




© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.