Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 345 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе

29.11.2024
Больш за 345 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 345 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза Беларусь наведалі 345 458 іншаземцаў: 24 606 неграмадзян і 80 103 грамадзяніны Латвіі, 223 848 грамадзян Літвы, а таксама 16 901 грамадзянін Польшчы.

За мінулыя выхадныя ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 4 170 іншаземцаў: 240 неграмадзян і 712 грамадзян Латвіі, 2 841 грамадзянін Літвы і 377 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.