Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка 15-17 верасня прыме ўдзел у самітах АДКБ і ШАС у Душанбэ

14.09.2024

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-17 верасня наведае з рабочым візітам Таджыкістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Акрамя таго, па прапанове беларускага лідара ў сталіцы Таджыкістана запланавана сустрэча кіраўнікоў дзяржаў ШАС і АДКБ, на якой будзе абмеркавана сітуацыя ў Афганістане і меры па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.

На палях мерапрыемстваў Прэзідэнт Беларусі таксама правядзе сустрэчы з замежнымі лідарамі.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.