Версія для друку
Памер
+
Друк

Лукашэнка: ганаруся маладымі людзьмі, якія не адрываюцца ад жыцця і выбіраюць рэальную прафесію

1 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання падкрэсліў, што ганарыцца маладымі людзьмі, якія не адрываюцца ад жыцця і выбіраюць рэальную прафесію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты святочны дзень - Дзень ведаў - я рады пачаць тут. Вось ужо больш як паўстагоддзе ў гэтай установе навучаюць навыкам, якія заўсёды будуць перспектыўнымі і запатрабаванымі на рынку працы. Таму што праца швачак, мастакоў-мадэльераў, мадэльераў-канструктараў, работнікаў гандлю і цырульнікаў сапраўды прыносіць людзям камфорт, прыгажосць, радасць і настрой, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І я ганаруся вамі - маладымі людзьмі, якія не адрываюцца ад жыцця, выбіраюць рэальную і патрэбную грамадству прафесію. Шчыра віншую вас, а таксама ўсіх беларускіх школьнікаў, студэнтаў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года".

Прэзідэнт падкрэсліў, што гарачае (у пераносным значэнні слова) лета скончылася. "Пара накіраваць энергію ў стваральнае рэчышча. Для нас першы дзень верасня традыцыйна з'яўляецца пачаткам новага працоўнага года не толькі ў навучальных установах. Часта мы выбіраем гэту дату для планавання і запуску новых праектаў і праграм у самых розных сферах. Усім пара ўключацца ў работу", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, бацькам давядзецца прыкласці нямала намаганняў, каб новы навучальны год стаў для дзяцей паспяховым, а выкладчыкі павінны сканцэнтравацца выключна на прафесійных задачах.

"Кожны педагог будзе пад абаронай дзяржавы. Так было і будзе заўсёды. Але і ад выкладчыкаў мы чакаем большага ўдзелу ў вырашэнні стратэгічных задач", - заявіў Прэзідэнт.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://svisloch.grodno-region.by/by/republic-by/view/lukashenka-ganarusja-maladymi-ljudzmi-jakija-ne-adryvajutstsa-ad-zhytstsja-i-vybirajuts-realnuju-prafesiju-16403/

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА