Версія для друку
Памер
+
Друк

Лукашэнка: мы будзем прапаноўваць народу перамены, якія будуць рухаць грамадства наперад

 31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улада будзе прапаноўваць народу перамены, якія будуць рухаць грамадства наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вяртанне, як некаторыя кажуць, да Канстытуцыі 1994 года - мы з вамі гэта не проста прайшлі або пражылі, а ўвабралі ў сябе. Мы бачылі, што тады рабілася. Вяртанне назад - гэта, напэўна, не ёсць рух. Гэта ёсць перамены, але гэта не рух наперад. Хацелася б, каб гэтыя перамены рухалі наша грамадства наперад. На такіх пераменах мы будзем настойваць і прапаноўваць нашаму народу такія змяненні", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у Беларусі спецыялісты, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага суда, працуюць над змяненнямі ў галоўны закон краіны. Затым праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне. "Каб пакруцілі, выказалі сваё меркаванне, што ім падабаецца, не падабаецца, свае меркаванні. Але пры гэтым хачу сказаць асабліва заўзятым, якія гвалтам крычаць за перамены: яны павінны разумець, што ў кожнага дарослага чалавека пры галасаванні за тое ці іншае пытанне на рэферэндуме па Канстытуцыі ёсць адзін голас - і ў вяскоўцаў, і ў рабочых, настаўнікаў, урачоў, спецыялістаў, і ў тых, хто дасягнуў 18-гадовага ўзросту і сёння бадзяецца па вуліцах спакойнага, чыстага, утульнага Мінска", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што голас непаўналетніх грамадзян краіны, якіх таксама нямала на мітынгах, улічвацца не можа, хоць яны і могуць выказваць сваё меркаванне.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://svisloch.grodno-region.by/by/republic-by/view/lukashenka-my-budzem-prapanouvats-narodu-perameny-jakija-buduts-ruxats-gramadstva-naperad-16392/

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА