Версія для друку
Памер
+
Друк

Лукашэнка: мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўлада рашуча абараняе інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную краіну і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь перажывае няпросты перыяд, звязаны з абаронай свайго суверэнітэту, захаваннем стабільнай унутранай абстаноўкі і паглыбленнем грамадскага дыялогу. Паводле яго слоў, калейдаскоп падзей гэтага года стаў экзаменам не толькі для дзеючай улады, але і для ўсяго беларускага грамадства.

"Як кіраўнік дзяржавы адказна заяўляю, што мы можам эфектыўна процістаяць знешнім выклікам і пагрозам, забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць, не дапусціць грамадзянскага расколу і самавольства асобных радыкальных элементаў. Мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не сумняваецца, што беларусы маюць жаданне, волю і неабходны інструментарый для аднаўлення стабільнасці ў грамадстве на аснове балансу інтарэсаў, захавання спакойнага і бяспечнага жыцця.

"Мы гатовы да ўзаемадзеяння з усімі нашымі замежнымі партнёрамі, абмеркавання любых пытанняў супрацоўніцтва, уключаючы абмен думкамі аб сітуацыі ў Беларусі. Але толькі пры ўмове ўліку інтарэсаў бакоў і неўмяшання ва ўнутраныя справы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://svisloch.grodno-region.by/by/republic-by/view/lukashenka-my-rashucha-abaranjaem-intaresy-bolshastsi-gramadzjan-jakija-pragalasavali-za-adzinuju-belarus-16805/

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА