Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка на ўручэнні прэміі "За духоўнае адраджэнне" расказаў пра душу беларусаў і сапраўдны патрыятызм

13.01.2024
Лукашэнка на ўручэнні прэміі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрыятызм - гэта цалкам аддаваць сябе сваёй місіі, жыць і працаваць на карысць роднай краіны і народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", - перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшні вечар кіраўнік дзяржавы назваў надзвычайным. "Мы ўжо ўвайшлі ў дзелавы рытм новага года, але яшчэ знаходзімся ў атмасферы светлых і добрых навагодніх, калядных свят. У атмасферы, якая шмат гадоў таму натхніла нас на стварэнне ўнікальнай прэміі "За духоўнае адраджэнне", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цырымонія ўручэння гэтай прэміі - адна з галоўных падзей года. Яна трывала ўвайшла ў жыццё беларусаў як сучасная традыцыя, якая звязвае мінулае і сучаснае роднай зямлі, напаўняе асаблівым сэнсам мэты і памкненні грамадзян, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"З году ў год такія сустрэчы аб'ядноўваюць нас у самых лепшых і шчырых пачуццях: гонару за дастойных людзей, удзячнасці за міласэрнасць і дабрыню, мужнасць і гераізм, пакланення перад творчасцю і талентам нашых суайчыннікаў. Мы, беларусы, народ з прыгожай душой. Я думаю аб гэтым кожны раз, калі вывучаю гісторыі поспеху і подпісваю дакументы аб узнагароджанні. Думаю, мы з уладыкам (мітрапалітам Веніямінам. - Заўвага БЕЛТА) мыслім у гэты час аднолькава. За кожным прафесійным або асабістым дасягненнем стаяць у першую чаргу працавітыя і сумленныя людзі. Людзі, якія цалкам аддаюць сябе сваёй місіі, жывуць і працуюць на карысць роднай краіны і народа. Гэта і ёсць патрыятызм", - заявіў Прэзідэнт.

Ён, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вызначаецца ў любові да дзяцей і бескарыслівым імкненні акружыць клопатам тых, каго лёс пазбавіў мацярынскай ласкі, у самаадданай барацьбе за жыццё і здароўе людзей, у беражлівым стаўленні да культурнага здабытку нацыі, спрадвечных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларусаў. "У абароне гістарычнай праўды, памяці герояў нашай зямлі, інфармацыйнага суверэнітэту краіны. У выхаванні маладых беларусаў у любові да сваёй краіны і гонары за сваіх продкаў, у спартыўных перамогах на славу Беларусі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-




Фота Максіма Гучака, Сяргея Шэлега, Андрэя Стасевіча

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.