Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка пра Беларусь і народнае адзінства: толькі разам можам выратаваць гэты кавалак зямлі

11.01.2024

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што толькі разам беларускі народ можа захаваць зямлю, на якой жыве і дзе трэба жыць будучым пакаленням. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў свята Раства храм у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба ўзяць у рукі галаву і задумаца аб нашай будучыні. Менавіта ў гэты святы дзень Ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) адтуль папярэджвае нас, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ён нас папярэджвае, каб мы думалі аб будучыні, думалі аб будучыні нашых дзяцей. Гэта вельмі актуальна і вельмі важна. Мы павінны разумець, што толькі разам можам выратаваць гэты кавалак зямлі, і нашы дзеці змогуць пасля нас жыць сваім розумам на сваёй зямлі. У навагоднім пасланні я ўжо сказаў аб гэтым, што мы можам страціць тое, што ёсць. І самае страшнае - мы можам гэта страціць незваротна".

"Мы зноў вернемся да того, як жылі папярэднія пакаленні. Пасля 1917-га, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, да яе. Ну не хочам мы, я гэта добра ведаю, каб нашы дзеці хадзілі ў лапцях і зноў пад бізуном. Ну не патрэбна нашым дзецям гэта!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крыжаўзвіжанская царква, якую ён наведаў у гэта свята Раства, перш за ўсё помнік усім тым савецкім людзям і воінам - 80 тысячам - якія загінулі ў гэтым месцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "Гэта людзі, якія не здрадзілі, якія не здаліся. Гэта людзі, якія змагаліся і гінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вельмі важна для нас цяпер. Уся наша Беларусь, як я часта кажу, - помнік той вайне. Ну не павінны мы, беларусы, нават у дробязях гераізаваць нацызм. Не павінны мы! У імя памяці аб тых загінулых. Мы павінны свята шанаваць тых людзей, дзякуючы якім сёння жывём", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга пабудаваны ў 2020 годзе на вуліцы Ціміразева. Новы храм мяжуе з мемарыяльным комплексам "Масюкоўшчынскі лагер смерці". Комплекс з'яўляецца месцам для памінання больш як 80 тыс. пахаваных ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян, закатаваных у нямецкім канцлагеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.-0-

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.