Версія для друку
Памер
+
Друк

Махляры тэлефануюць беларусам ад імя Нацбанка

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнім часам у Беларусі зафіксаваны званкі праз Viber ад махляроў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Адзіны партал фінансавай граматнасці.

Пры гэтым званкі могуць рабіцца з тэлефонных нумароў, падобных на нумар кантакт-цэнтра Нацыянальнага банка +375 (17) 375-20-02 з выкарыстаннем афіцыйнага лагатыпа.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што супрацоўнікі банкаў не выкарыстоўваюць Viber для званкоў кліентам. Махляры выкарыстоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое забяспечвае падмену нумара.

Махляры могуць валодаць пачатковай інфармацыяй аб чалавеку (імя, імя па бацьку, у рэдкіх выпадках яны ведаюць прозвішча, асабісты нумар пашпарта, іншым часам - няпоўны нумар банкаўскай плацежнай карткі). Яны называюць наяўную ў іх інфармацыю для стварэння ў кліента даверу і ўпэўненасці, што тэлефануе супрацоўнік банка і інш. Часцей за ўсё зламыснікі просяць назваць лічбы карткі, якіх не хапае, або 3D-Secure код, што прыйшоў на мабільны тэлефон.

Пасля атрымання даных зламыснікі могуць вывесці грашовыя сродкі, выкарыстоўваючы сэрвісы пераводаў банкаў або скарыстацца сістэмай інтэрнэт-банкінгу і перавесці грошы з карткі чалавека на карткі/кашальнікі махляроў, адкрыць рахункі ў іншых банках з выкарыстаннем міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, аформіць анлайн-крэдыт.

Акрамя таго, пачасціліся выпадкі стварэння фішынгавых сайтаў вядомых гандлёвых пляцовак і сэрвісаў, такіх як Kufar і "Белпошта", а таксама інтэрнэт-банкінгаў банкаў. Знешне гэтыя сайты і спасылкі максімальна падобныя на арыгінальныя. Прыклад такіх спасылак: kufarpay.space, kufar.name, belpost.biz.

Пасля пераходу па такой спасылцы і запаўнення інфармацыі даныя становяцца вядомы махлярам. Зламыснікі могуць прадстаўляцца як прадаўцамі, так і пакупнікамі. Гандлёвыя пляцоўкі часцей выкарыстоўваюцца махлярамі як базы даных, самі ж шкодныя спасылкі і ўзаемадзеянне адбываецца ў сацыяльных сетках і папулярных мэсэнджарах.

У сувязі з гэтым грамадзян просяць быць пільнымі і помніць пра асноўныя правілы бяспекі. Так, нікому не трэба паведамляць асабістую інфармацыю, даныя карткі, коды з смс. Рэкамендуецца ўстанавіць ліміт па расходах сродкаў, завесці картку для аплаты ў інтэрнэце. Не варта раскрываць даныя сваёй карткі ў інтэрнэце. Для ўваходу ў сістэмы трэба ўстанаўліваць надзейныя паролі. Рэкамендуецца карыстацца антывіруснымі праграмамі, устанавіць смс-паведамленне, звяртаць увагу на карэктнасць адкрываемай спасылкі, прыглядацца да напісання імя сайта і наяўнасці ў браўзера адзнакі аб тым, што сайт бяспечны.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://svisloch.grodno-region.by/by/republic-by/view/maxljary-telefanujuts-belarusam-ad-imja-natsbanka-17287/

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА