Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінэканомікі: прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця

30.04.2024
Мінэканомікі: прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.

Сёння Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел у сустрэчы з маладзёжнымі пасламі Мэт устойлівага развіцця (МУР). Мерапрыемства было ініцыявана нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР Анатолем Ісачанкам і адбылося на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Абмяркоўваліся пытанні дасягнення МУР і ўключанасць маладзёжных паслоў у развіццё парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Намеснік міністра адзначыла ўклад Мінэканомікі ў рэалізацыю МУР у Беларусі. "Беларусь знаходзіцца сярод лідараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У адпаведным рэйтынгу краін мы падняліся на 18-ю пазіцыю з 166. За мінулае пяцігоддзе рэспубліка ўвайшла ў групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця і займае 53-е месца сярод 189. Такія вынікі сталі стартавай кропкай у распрацоўцы Міністэрствам эканомікі прагнозных дакументаў. Іх меры непасрэдна або ўскосна садзейнічаюць дасягненню МУР", - сказала Таццяна Бранцэвіч.

У прыватнасці, распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года. "У мінулым годзе актыўна вялася работа над асноўнымі палажэннямі праграмы пяцігодкі, а таксама непасрэдна самой праграмай. Яна цесна звязана з палажэннямі стратэгіі да 2035 года і ахоплівае першы этап яе рэалізацыі. У сваю чаргу, інструментамі рэалізацыі пяцігадовай праграмы з'яўляюцца дзяржпраграмы, у якія абавязкова ўключаюцца звесткі аб супастаўнасці паказчыкаў праграмы з МУР. Такім чынам, распрацоўваемыя прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця", - адзначыла намеснік міністра.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.