Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сямашка абмеркаваў з кіраўніком Раскосмасу ўдзел будкомплексу Беларусі ва ўзвядзенні касмадрома Усходні

12.10.2024
Сямашка абмеркаваў з кіраўніком Раскосмасу ўдзел будкомплексу Беларусі ва ўзвядзенні касмадрома Усходні

12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і дырэктар дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Дзмітрый Рагозін 11 кастрычніка правялі нараду па пытанні прапрацоўкі варыянтаў удзелу арганізацый беларускага будаўнічага комплексу ва ўзвядзенні аб'ектаў касмадрома Усходні. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Раскосмасу, паведамляе БЕЛТА.

"У рамках развіцця расійска-беларускіх эканамічных адносін, а таксама ў сувязі з дэфіцытам будаўнічых рэсурсаў у Далёкаўсходнім рэгіёне Раскосмас і беларускі бок абмеркавалі варыянты магчымага ўдзелу беларускіх будаўнічых арганізацый у будаўніцтве аб'ектаў першай і другой чэргаў касмадрома Усходні", - гаворыцца ў паведамленні.

"Дасягнуты дамоўленасці аб дэталёвай прапрацоўцы гэтага пытання з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці, а таксама магчымасцей беларускага боку", - дадалі ў Раскосмасе.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.