Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі хочуць перагледзець пакаранне для бізнесу за эканамічныя правіннасці

19.01.2024

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца перагледзець падставы для прыцягнення бізнесу да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў сёння на прэс-прэзентацыі асноўных напрамкаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавым будзе стварэнне прывабнасці беларускай юрысдыкцыі для бізнесу і інвестараў. Таму на разгляд Усебеларускага народнага сходу выносяцца меры па дадатковых гарантыях абароны правоў добрасумленнага бізнесу і інвестараў, - адзначыў Аляксандр Чарвякоў. - Прапануецца перагледзець падставы для прыцягнення эканамічных агентаў да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў эканамічнай сферы. За эканамічныя правіннасці - толькі эканамічнае пакаранне".

Паводле слоў міністра, для інвестараў прапануецца ўвесці стабілізацыйную агаворку. Яе сутнасць - у непавелічэнні падаткаў на тэрмін да пяці гадоў у рамках інвестдагавора.

Яшчэ адна ініцыятыва - увесці прававы рэжым спецыяльных інвестдагавораў, дзе дзяржава будзе гарантаваць інвестару выкуп часткі прадукцыі на новых вытворчасцях.

Для інавацыйных праектаў і праектаў на асобных тэрыторыях хочуць пашырыць памер інвестыцыйных вылікаў, якія можна аднесці на затраты.

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Чарвякова, трэба будзе пашырыць паўнамоцтвы мясцовых органаў кіравання па пытаннях рэгулявання зямельных і маёмасных адносін.-0-

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.