Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - Лукашэнка 9 жніўня сустрэнецца з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці

29.07.2024

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек. Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе press@president.gov.by (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і press@bpc.by (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.