Пад час гутаркі бібліятэкары
расказалі аб тым, якім віхравым пламем прайшла Вялікая Айчынная вайна супраць нацысцкіх захопнікаў па нашай
Радзіме. Суровы экзамен на мужнасць і
стойкасць трымала і наша Свіслаччына, якая з першых дзён вайны стала арэнай
кровапралітных баёў. Прысутныя даведаліся, якую нязломную мужнасць праявілі
салдаты, што абаранялі Свіслацкі край,
якое супраціўленне ў гады акупацыі з 26
чэрвеня 1941 года аказвалі партызаны, як у раёне ствараліся і дзейнічалі падпольныя арганізацыі.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць аб 1339 абаронцах Айчыны, якія
загінулі ад рук фашысцкіх захопнікаў на
Свіслацкай зямлі, аб 1162 ураджэнцах раёна, што не вярнуліся з фронта на
радзіму, аб больш чым пяці тысячах мірных жыхароў замучаных і знішчаных фашыстамі.
Уладзімір Уладзіміравіч Міхальчык, рэдактар радыёвяшчання УРГ “Свіслацкая
газета”, расказаў пра паўсядзённае жыццё партызан і ўдзельнікаў Вялікай
Айчыннай вайны.
Час паказаў, што старонкі Вялікай Айчыннай вайны не выкрасляць з памяці не
толькі тыя, каму давялося змагацца на фронце ці ўтыле ворага, але і дзеці
вайны, унукі і праўнукі. Святлана Сяргееўна Калач і Ларыса Аляксандраўна
Цюлюнова, блізкія салдат Чырвонай Арміі Цюлюнова Васіля Афанасьевіча, Цюлюнова Дзімітрыя Сцяпанавіча і Носко
Уладзіміра Кляменцевіча, расказалі, як мужна змагаліся іх дзеды і прадзеды на франтах Вялікай Айчыннай вайны
і прадставілі матэрыял, сабраны пра тыя
падзеі.
Пра подзвігі сваіх блізкіх расказалі і падзяліліся ўспамінамі Зінаіда
Васільеўна Жабінская, Валянціна Іосіфаўна Марчанка, Алена Іванаўна
Рахманав, беражліва трымаючы ў руках
ваенныя фота.
У завяршэнні сустрэчы прысутныя
пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Я ў гэтым горадзе жыву” і праглядзелі
мультымедыйную прэзентацыю “Яны змагаліся за Радзіму”.