Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Да Дня народнага адзінства

20.09.2024

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, навучэнцы СШ №2 імя М.П.Масонова былі запрошаны ў Свіслацкую раённую бібліятэку на дыялогавую пляцоўку Мы розныя, а радзіма адна.

Пачалі працу пляцоўкі з дэкламацыі верша, прысвечанага святу народнага адзінства. Практыкаванне Мы разам,якое выканалі ўсепрысутныя, паказала, што кожны чалавек унікальны, ён валодае толькі яму уласцівымі якасцямі. Але, нягледзячы на ​​тое, што мы розныя, многае нас абядноўвае.

У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галавач Ігар Аляксеевіч, старшыня Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага абяднання ветэранаў Пракопік Алена Уладзіміраўна, дырэктар Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Лукша Максім Мікалаевіч.

Алена Уладзіміраўна расказала, якая галоўнаяідэя Года і свята народнага адзінства, прывяла з гісторыі прыклады самаахвярнасці, міласэрнасці, цяжкіх выпрабаванняў і грандыёзных перамог беларускага народа, падкрэсліўшы, што яскравым прыкладам адзінства беларускага народа зяўляецца гераічная барацьба з агульным ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ігар Аляксеевіч расказаў пра гістарычныя аспектыдадзенага свята, як і ў адпаведнасці з чым былозаснаванадзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.

Максім Мікалаевіч акунуўся ў гістарычнае мінулае і распавёў, як жылі беларусы да абяднання, у якім стане ў той перыяд знаходзілася прамысловасць, культура, адукацыя, ахова здароўя, пра тое, якой было жыццё заходніх беларусаў, што адбывалася на Свіслаччыне ў той час.

Прысутныя вялі дыялог на тэму Што нас абядноўвае, што азначаюцьсловыадзінства, яднанне, абмеркавалі пытанні: Як  растлумачыць паняццінацыянальнаясамасвядомасць,нацыянальнае адзінства,народнае адзінства?;Як ўзнікае і ў чым праяўляецца адзінства народа любой краіны?. Дыялог атрымаўся змястоўным і пазнавальным.

Старшакласнікі ахарактарызавалі нашу краіну словамі і раскрылі іх значэнне, пагутарылі пра малую радзіму, успомнілі землякоў, якія зяўляюцца ўвасабленнем нацыянальнай годнасці, абмеркавалі пытанне: Што я магу зрабіць для сваёй Радзімы, для людзей Беларусі зараз і калі стану дарослым?. І ў завяршэнні працы дыялогавай пляцоўкі рабятам прапанавалі ўпрыгожыць карту Беларусі васількамі са сваімі пажаданнямі. Іх увазе быў прадстаўлены агляд тэматычных выстаў Праз кнігу ўбачыцькраіну: Беларусьі Усямі адзінай.


© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.