Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дом для шчасця

19.10.2024
Дом для шчасця
Здараюцца ў жыцці пэўных людзей добрыя перамены. Нездарма кажуць, што ні робіцца, усё да лепшага. 

Так здарылася і ў Вердамічах на вуліцы Новай, дзе доўгі час стаяў дом, самотны, нежылы. Жыццё сышло з яго, здавалася, назаўжды. Але здарыўся цуд: маладая пара купіла гэты дом, удыхнула ў яго новае жыццё. І дом ажыў. Новы дах, падмурак высокі, сучасныя вокны, навялі парадак унутры памяшкання, таксама правялі ваду, усталявалі душ. Па словах гаспадара Віталя Сцепанчука, яшчэ чакаецца шмат змен. Будзе закладзены сад, кветнік, устаноўлена альтанка, арэлі для гадавалага Захара і шасцігадовай Васілісы. І, вядома ж, прыгожы плот, што надасць утульнасць і камфорт прылеглай тэрыторыі каля гэтага дома, дзе жыве счаслівая сям’я.

Валянціна ХАМЧУК
Фота аўтара
© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.