Штогод 1 сакавіка адзначаецца
Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. У бібліятэках раёна адбыліся
інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ўпэўненасці
шкоды наркатычных сродкаў, вялікай
небяспекі іх ужывання і заканамернасці жорсткай расплаты за гэта.
“Нават
не спрабуй! Гэта небяспечна!” – пад такой назвай 27 лютага ў Ханчыцкай бібліятэцы прайшоў урок-папярэджванне. Рабяты даведаліся аб небяспецы ўжывання
наркотыкаў, асабліва для моладога арганізма, аб прычынах шкоднай залежнасці,
спосабах барацьбы з наркаманіяй і прафілактычных мерах. Падчас размовы і агляду
літаратуры па тэме ўдзельнікі прыйшлі да выніку, што самы правільны спосаб
пазбавіцца ад нарказалежнасці – ніколі не ўжываць наркотыкі і рабіць выбар на
карысць паўнацэннага жыцця. У заключэнні абмеркавання бібліятэкар раздала
прысутным памяткі з пералічанымі складальнікамі здаровага ладу жыцця, якія не
толькі дапамогуць захаваць здароўе, але і зрабіць жыццё больш цікавым,
каштоўным і паспяховым.
28
лютага ў Ханявіцкую бібліятэку-цэнтр краязнаўства былі запрошаны маладыя людзі
на размову-абмеркаванне “Больш ведаеш – менш рызыкі”. Бібліятэкар вяла
сур’ёзную і даверлівую размову пра згубны ўплыў на чалавека наркотыкаў, пра іх
разбуральную сілу. Прысутныя абмеркавалі
прычыны, пры якіх людзі пачынаюць ужываць наркотыкі, змены, якія адбываюцца ў
арганізме наркамана і шляхі пераадолення пагубнай залежнасці. У канцы сустрэчы
яны паглядзелі сацыяльныя відэаролікі пра наркаманію, пазнаёміліся з
інфармацыйнымі матэрыяламі, атрымалі буклеты “Не – наркотыкам!”. Падводзячы
вынік мерапрыемства, прыйшлі да высновы, што здароўе неабходна захоўваць з
маладосці.
1 сакавіка ў Свіслацкую
раённую бібліятэку на пасяджэнне круглага стала “Нават не спрабуй! Гэта небяспечна!” былі запрошаны вучні СШ №2 імя
М.П.Масонава. У пачатку работы круглага стала вучаніца 10 класа Галавач
Кацярына распавяла аб тым, як з’явіліся наркотыкі і для чаго яны першапачаткова
былі прызначаны. На пытанні: “Чым страшная наркаманія?”, “Ці вылечваецца яна?”,
«Якія статыстычныя дадзеныя па нарказалежнасці і якія прымаюцца меры на
заканадаўчым узроўні ў нашай краіне?” адказалі запрошаныя на сустрэчу урач-псіхіятар УЗ “Свіслацкая ЦРБ” Паўтарак
Вераніка Анатольеўна, старэйшы інспектар ІСН Рублік Аляксандр Іванавіч, першы
сакратар раённага камітэта БРСМ Лобач Алена Алегаўна. Падчас гутаркі разыгралі
тыповы сцэнарый уваходжання ў свет наркаманіі, абмеркавалі, якія могуць быць вынікі, выслухалі меркаванні падлеткаў.
Разглядзелі магчымыя сітуацыі далучэння да наркотыкаў у клубах для моладзі,
барах і на вуліцы, у групе падлеткаў. Вялі дыскусію аб галоўнай прычыне
ўжывання, чыталі вершы. Увазе рабят для прагляду былі прапанаваны відэафільмы
“Украл у себя жизнь” і “Пропасть”. У завяршэнні рабятам былі раздадзены памяткі
“Молодежь против наркотиков”. Падводзячы вынікі пасяджэння круглага стала, прысутныя зрабілі выбар: «Я выбіраю жыццё! Не
– наркотыкам!”.