Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Навагоднія цуды

29.12.2024
Навагоднія цуды

23 снежня 2022 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў  навагодні канцэрт навучэнцаў і настаўнікаў. С.Г.Болван, загадчык філіяла, пажадаў поспехаў у вучобе навучэнцам, здароў’я і  асабістага шчасця бацькам і гасцям у Новым 2023 годзе.

Гледачы  апладысментамі сустракалі Вядучую (Вольга Гаворка), Дзеда Мароза (Кірыл Навумік), Снягурку (Ульяна Наумік),  Злючку – Бабы Ягі ўнучку (Кацярына Сауціна), Злюка – Кашчэя ўнука (Усевалад Баранцэвіч) і з задавальненнем глядзелі на прыгоды казачных герояў, спявалі навагоднія песні разам са Сняжынкаю (Сафія Саўко), вадзілі карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркаю, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі навагоднія загадкі.

Дзед Мароз уручыў кожнаму прысутнаму  невялічкі навагодні падарунак!

З Новым 2023 годам!

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.