Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свіслацкая дзіцячая бібліятэка на раённым свяце “Рознакаляровае неба дзяцінства”, да Дня абароны дзяцей.

03.06.2024
Свіслацкая дзіцячая бібліятэка на раённым свяце “Рознакаляровае неба дзяцінства”, да Дня абароны дзяцей.

Свіслацкая дзіцячая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым свяце Рознакаляроваенеба дзяцінства, прысвечаным Дню абароны дзяцей. 1 чэрвеня ў гарадскім парку імя В.Тышкевіча бібліятэка прапанавала юным свіслачанам і гасцям горада святочна-гульнёвую пляцоўку ВостраўЧыталія на планеце Лета. Увагу дзяцей прыцягвала маляўніча аформленая кніжная выстава Лето, солнце, книга, Я – вот гармония, друзья!, дзе былі прадстаўленыкнігі, якія гавораць, кнігі-пазлы, кнігі-панарамы і іншыя інтэрактыўныя кнігі. Пазнавальная віктарына Вецер па моры гуляў і караблік падганяў сабрала знаўцаў марской тэматыкі. Рабяты, атрымаўшы караблік у рукі, ўспаміналі самых вялікіх рыб і самае малоемора ў свеце, называлі самых небяспечных марскіх жывёл і рыб-доўгажыхароў. Аматары казак і прыгод змаглі праявіць свае веды ў літаратурнай гульні Вялікая казачная кантрольная, дзе ім трэба было з закрытымівачыма вызначыць казачных персанажаў, назваць іх імя і даць гістарычную даведку. І гэта ім удалося! Знаўцаў фальклору абяднаў конкурс Рамонкавая загаданачка. За добрыя веды дзеці атрымлівалі салодкія прызы і сувеніры. На працягу свята ўсе жадаючыя чыталі кнігі, гарталі часопісы, гулялі ў настольныя гульні. Аматараў сэлфі і фатаграфіі прыцягнула фотазонаУсмешка з кнігай і лялькай. Дзятва не толькі выбірала любімы твор для фатаграфіі, але і лялечнага героя тэатра кнігі Кніжынка”,змаглі зрабіць эксклюзіўнае фота. Усе прысутныя правялі час з карысцю для душы і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.