28 студзеня ў Свіслацкую раённую бібліятэку былі
запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на вечар-прысвячэнне “Зоркі
беларускай літаратуры”, прымеркаваны да 100-годдзя з дня
нараджэння класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Да ўвагі рабят была
прадстаўлена электронная прэзентацыя, якая пазнаёміла іх з асноўнымі момантамі
жыццядзейнасці пісьменнікаў, напрамкамі творчасці. Прысутныя здзейснілі цікавае падарожжа па творах, падзяліліся
сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг майстроў беларускага слова. Старшакласнікі
праглядзелі буктрейлер на аповесць І.П.Шамякіна “Гандлярка і паэт”, пазнаёміліся
з “Літаратурным календаром”, падрыхтаванымі супрацоўнікамі бібліятэкі і
размешчанымі на сайце Свіслацкай раённай бібліятэкі. З цікавасцю рабяты
праслухалі агляд твораў з фонду бібліятэкі, якія варта прачытаць кожнаму.
Асаблівую ўвагу надалі самаму маштабнаму ў беларускай літаратуры твору пра
вайну – пенталогіі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”. З творчай спадчыны Івана
Мележа выдзелілі трылогію “Палеская хроніка”, два рамана з якой “Людзі на
балоце” і “Подых навальніцы” былі экранізаваныя.