Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Хата з матчынай душою

24.02.2024
Хата з матчынай душою
21 лютага ў другой гарадской школе прайшло фальклорнае свята «Хата з матчынай душою».

Вучні 9 «Б» класа наведалі Музей хлеба, дзе адправiліся ў цiкавае падарожжа па краiне нашых продкаў і завiталі на вясковую сядзiбу.

Школьнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі побыту. Акунуліся ў гістарычнае мінулае нашага беларускага народа. Адгадвалі загадкі, правялі конкурс лепшых знаўцаў прыказак і прымавак па тэме вандроўкі. Прадэманстравалі прадметы побыту, тагачаснае адзенне, абутак, вырабы мясцовых майстроў. Убачылі такія народныя прылады, як маслабойка, дзяжа, калаўрот, прасніца, кашы, збаны, гарлачы, лапці і інш. Дзевяцікласнікі змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да багатай культурнай спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.





Галіна КАРПАВА

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.