Адрас: вуліца
Леніна, д.8, 231960 г.Свіслач Гродзенская вобласць.
Тэлефоны: 8 (01513) 7-18-04 (дырэктар
Лукша Максім Мікалаевіч),7-18-04 (навуковыя супрацоўнікі, галоўны захавальнік
фондаў), 7-18-99 (экспазіцыя)
E-mail: muzey-svisloch@tut.by.
Сайт: http://svislochmuzeytut.by
МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:
Аўторак-Пятніца: 9.00-18.00,
без перапынку
Субота –
Нядзеля: 9.00-13.00, 14.00-18.00
Выхадны дзень: панядзелак,
а таксама дні дзяржаўных святаў
БЯСПЛАТНА наведваюць музей інваліды, ветэраны ВАВ, ваенаслужачыя
тэрміновай службы, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў,
навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейныя работнікі.
У апошнюю пятніцу месяца абслугоўванне ўсіх катэгорый насельніцтва праводзіцца бясплатна.
Гісторыя
Свіслацкі
гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада,
пабудаваным у 1907г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай
вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа.
Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад
12.04.76. № 167 у г.п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей,
экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.
Першым
дырэктарам музея з 1976 па 1980 г. быў Кушалевіч Яўген Францавіч. З 1981 па
2003 год - Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч, з 2004 года - Трафімік Вольга
Сяргееўна, з 2010 года дырэктар музея – Марцінчык Наталля Станіславаўна, з 2011
года па 2014 год - Шапель Андрэй Вацлававіч, с 2014 по 2017 год - Пекарь Анастасия Юрьевна, с 2018 по
2020 год – Якимец Людмила Александровна, з 2021 па цяперашні час – Лукша Максім
Мікалаевіч.
Агульная плошча музея 297 кв.м., плошча экспазіцыі –
149 кв.м., выставачная – 40 кв.м., фондасховішча – 19 кв.м.
На 01.11.2021 г. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 8253 адзінак, навукова-дапаможнага – 4073 адзінак.
Экспазіцыя
Першая зала музея
прысвечана гісторыі Свіслаччыны ад старажытных часоў да 1900 года.
Адна з тэм экспазіцыі
прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII
пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным
дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.
У зале прадстаўлены
дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі –
Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805г. на сродкі і пры дапамозе графа
Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар
Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь
Каліноўскі і інш.
Асобнай тэмай
прадстаўлены “Свіслацкі кірмаш”.
Першы кірмаш адбыўся 15 жніўня 1792 года, затым праводзіўся штогод з 25
жніўня па 25 верасня і меў назву Успенскі. Леон Патоцкі піша:
“… кірмаш вабіў да сябе найпершыя сямействы ў краі, найслыннейшых славутасцей,
найпрыгажэйшую моладзь”.
Традыцыі
культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў без сумнення можна занесці
ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры.
Другая зала музея
прысвечана ваенным дзеянням, які адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды
гісторыі: вайна 1812года, паўстанне 1863-1864 гадоў, Першая сусветная война.
Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў.
У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны
матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых
злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова
акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных
гадоў.
У спісе выдатных мясцін Свіслацкага раёна галоўнае
месца па праву займае Белавежская пушча. Гэта унікальны
прыродны помнік не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы. 41% тэрыторыі
Нацыянальнага парка знаходзіцца на Свіслаччіне.
Экспазіцыя музея
адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца
пудзела жывёл і птушак.
З жніўня 2009 года ў
музеі працуе выставачная зала.
МУЗЕЙ
ПРАПАНУЕ:
Аглядная
экскурсія:(уключае наведванне
гістарычных мясцін і помнікаў г.Свіслач).
Тэматычныя
экскурсіі:
1.
«Архіялагічныя помнікі свіслаччыны». Пад час экскурсіі адбываецца знаёмства з
архіялагічнымі матэрыяламі;
2. «Свіслаччына ў канцы 18 пачатку 19 стагоддзя». У ходзе экскурсіі
наведвальнікі знаёмяцца з перабудовай Свіслачы графам Тышкевічам, развіццём
адукацыі, культуры, прамысловасці і гандлю;
3. «Свіслацкая гімназія і яе выпускнікі». У экскурсіі расказваецца аб
адкрыцці ў Свіслачы Гродзенскай губернскай гімназіі, аб яе выкладчыках і
знакамітых вучнях;
4. «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 – 1864 гадоў». На гэтай экскурсіі
наведвальнікі пазнаёмяцца з падрыхтоўкай паўстання, з яго кіраўнікамі і ўдзельнікамі;
5. «Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў». Экскурсія расказвае аб
асноўных падзеях Вялікай Айчыннай вайны на свіслаччыне;
6. «Пушча і яе жыхар ». На гэтай экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з
Белавежскай пушчай, яе жывеламі і птушкамі з іх звычкамі і норавамі.
Экспануюцца жывёлы і птушкі Белавежскай пушчы;
7. «Промыслы і рамёствы на свіслаччыне». Расказваецца аб мастацкіх
народных промыслах, рамествах;
8. «Свіслацкі кірмаш». У час экскурсіі наведвальнікі даведаюцца аб пабудове
тарговых радоў, першым кірмашы і гандлёвым працэсе;
9. «Побыт сялян у канцы
19 пачатку 20 стагоддзяў»;
Пад час экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з багатай беларускай
этнаграфіяй і культурнымі традыцыямі сялян таго часу ў нашым краі. Даведаюцца пра жылле селяніна, яго інтэр'ер, рэчы, якія ен ужываў і іх
прызначэнне;
10. «Барадзьба працоўных свіслаччыны у 1920 – 1939 г.г. і ўз'яднанне з
БССР». Экскурсія знаеміць з дзейнасцю КПЗБ, ТБШ, Грамады;
11. «Помнікі гісторыі і культуры на свіслаччыне».Расказваецца аб страчаных
і існуючых помніках гісторыі і культуры. Экспануюцца фотаздымкі і графічныя
малюнкі;
12. «Знакамітыя спарцмены». Расказваецца аб знакамітых спарцменах,
удзельніках алімпійскіх гульяў, майстрах спорту ( Я.Карольчык, Я.Місюля,
І.Станішэускі, А.Саўко і інш.);
13. «Іх лёс звязаны cа свіслаччынай». У час экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца
са знакамітымі землякамі, вучонымі, генераламі, пісьменнікамі і інш.);
14. «Свіслацкая семінарыя
і яе выпускнікі». У час экскурсіі наведвальнікі пазнаемяцца з настаўнікамі і
знакамітымі вучнямі сярод якіх: былы народны камісар асветы БССР Баліцкі, былы
міністр асветы П.Саевіч, археолаг А.Каваленя,
мовазнаўца І.Бялькевіч, паэты К.Лейка, М.Касцевіч;
15. «Гісторыя адукацыі на свіслаччыне». Расказваецца аб гісторыі адукацыі
на свіслаччыне: першай школе, гімназіі, семінарыі, беларускай настаўніцкай
семінарыі, польскай семінарыі і гімназіі, гісторыі адукацыі да нашага часу;
16. «Грамадска-палітычны
рух у Свіслацкай гімназіі ў першай палове 19 стагоддзя». У час экскурсіі
наведвальнікі пазнаемяцца з
патаемнымі таварыствамі гімназіі;
17. «Свіслач – старажытны
беларускі горад». Расказваецца аб першым пісьмовым упамінанні, гісторыі
паходжання назвы, уладальніках Свіслачы
, архітэктурных помніках, легендах;
18. «Партызанская барацьба
на свіслаччыне ў гады ВАВ». Экскурсія расказваецца аб партызанскім
руху на свіслаччыне;
19. «Першая Міравая вайна
на тэрыторыі свіслаччыны»;
Лекцыі:
1. «Беларускія народныя
традыцыі, святы і абрады». У
лекцыі разглядаюцца старажытныя каляндарныя святы беларусаў: каляды, гуканне
вясны, вялікдзень, купалле, дзяды, іх вытокі;
2. «Гісторыка-культурная спадчына свіслаччыны». Праз лекцыю-прэзентацыю
можна пазнаёміцца з існуючымі і страчанымі помнікамі гісторыка-культурнай
спадчыны свіслаччыны;
3. «Ручнік у побыце і
абрадах беларусаў». У
лекцыі расказваецца аб прызначэнні ручніка;
4.
«Іх іменамі названы вуліцы горада». Лекцыя расказвае аб постацях якія ўвайшлі ў гісторыю і прозвішчы якіх
увекавечаны у назвах вуліц;
5 «Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Лекцыя
расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на свіслаччыне;
6. «Віктар Каліноўскі: старонкі жыцця»;
7. «Вінцэнт Гадлеўскі – грамадскі і культурны дзеяч .»;
8. «Помнікі ратнай славы». Лекцыя расказвае аб помніках, якія знаходзяцца на
тэррыторыі Свіслаччыны;
9. «Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»;
10. «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь»;
11. «Станіслаў Манюшка – знакаміты польскі кампазіта
Музейна-педагагічнывя заняткі:
1. «Гісторыя ганчарства на Свіслаччыне»;
2. «Сімволіка беларускага жылля»;
3. Цыкл музейных заняткаў
«Фальклор і абрады на свіслаччыне»:
- свята «Гуканне вясны…»;
- свята Вялікдзень «Самае светлае свята!»;
- свята Ражства Хрыстова «Гатуем святы
разам»;
- свята «А ў нас на Ражаство»;
4. «Руская печ»;
5. «Як кашуля у полі
вырасла»;
6. «Повязь часоў і
пакаленняў»;
7. «Лялькі з бабулінага
куфэрка»;
8. «Навагодняя цацка”.