Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231969 г. Свислочь,
пл.К.Маркса, 4
Электронная почта:
isp@svisloch.grodno-region.by
Телефон: 8 (01513) 3-34-95
Факс: 8 (01513) 3-37-26

13 января 2021

16-24 снежня 2020 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся адкрыты анлайн-конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2020”.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца  падтрымка і развіццё творчага патэнцыяла дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у сферы культуры і адукацыі.  Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі.

Філіял “Корнадзь”  ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме годна прадставіў вучань 4 класа Наумік Кірыл, фартэпіяна, настаўнік Гаворка Вольга Васільеўна. У намінацыі “Музыкаведы”, група “А”, па тэме “Мой любімы кампазітар” ён стаў лаурэатам 1 ступені.

Віншуем Кірыла і Вольгу Васільеўну з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!