Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.03.2023

Больш за 1 тыс. педагогаў выказалі жаданне прыняць удзел у праекце "Поезд Памяці"

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час круглага стала "Падрыхтоўка і правядзенне патрыятычнага праекта "Поезд Памяці" ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Марына Шлык расказала, як праходзіць адбор педагогаў для ўдзелу ў праекце "Поезд Памяці". "Для адбору педагогаў-важатых, якія будуць суправаджаць юнакоў і дзяўчат у час руху поезда, арганізаваны і праводзіцца рэспубліканскі конкурс "Перамогі шануем, героем памятаем". Уяўляе ён сабой комплекс мерапрыемстваў па выяўленні, абагульненні, распаўсюджванні педагагічнага вопыту і накіраваны на стымуляванне прафесійнага росту педагагічных работнікаў", - расказала Марына Шлык. На гэты момант завяршыўся першы адборачны этап конкурсу, які прайшоў у кожным раёне краіны. "Агульная колькасць удзельнікаў першага адборачнага этапу - 1050 чалавек. У сакавіку месяцы адбудзецца ў кожным рэгіёне другі адборачны этап, у які выйшлі 184 чалавекі. І ў сярэдзіне красавіка адбудзецца трэці, заключны, рэспубліканскі этап, які пройдзе ў "Зубраняці", удзел у якім прыме 21 чалавек. А ў фінал выйдуць 6 пераможцаў, якія ў далейшым будуць прымаць удзел у гэтым праекце", - адзначыла намеснік дырэктара. На кожным з этапаў для педагогаў падрыхтаваны шэраг конкурсных выпрабаванняў. "Гэта відэаконкурс - конкурс візітная картка. Другі конкурс - эсэ "Паклон і памяць пакаленняў". І трэці конкурс - арганізацыйна метадычных матэрыялаў. Але самы сур'ёзны этап, дзе яны ўсе будуць дэманстраваць, паказваць, расказваць, адбудзецца, яшчэ раз паўтаруся, у сярэдзіне красавіка ў "Зубраняці". Ацэньваць педагогаў будзе журы, якое на гэты момант фарміруецца", - дадала Марына Шлык.