Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.12.2020

Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў

Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але з мерамі засцярогі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У паведамленні ведамства гаворыцца, што новае папаўненне прынясе ваенную прысягу 12 снежня. "У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Міністэрства абароны інфармуе сваякоў і сяброў навабранцаў, якія плануюць раздзяліць урачысты момант з ваеннаслужачымі, аб неабходнасці выконваць меры аховы ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а менавіта: захоўваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне", - нагадваюць у міністэрстве. Ваеннае ведамства таксама просіць тых, хто не ўпэўнены ў стане свайго здароўя, адкласці візіт у воінскую часць. Для тых, хто не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі, Мінабароны арганізуе анлайн-трансляцыю. Яе правядуць з самага масавага месца прынясення прысягі - 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах.