Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.01.2021

У Беларусі завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спадарожнік V"

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спадарожнік V", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. У мінулым годзе Беларусь атрымала некалькі невялікіх партый расійскай вакцыны "Спадарожнік V". А напярэдадні Новага года ў краіну паступіла чарговая партыя - 20 тыс. доз. Працэдуру кантролю якасці павінны, згодна з законам "Аб абарачэнні лекавых сродкаў", прайсці ўсе лекавыя сродкі да паступлення ў рэалізацыю. "Гэтыя даследаванні праводзяць выпрабавальныя лабараторыі, зарэгістраваныя ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Спецыялісты выпрабавальнай лабараторыі завяршаюць праверку вакцыны на адпаведнасць усім паказчыкам якасці", - адзначылі ў прэс-службе. Чакаецца, што пасля яе заканчэння на наступным тыдні прадоўжыцца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання халадовага ланцуга адпрацаваны. Што датычыцца астатніх грамадзян, то ў далейшым будзе праводзіцца вакцынацыя рознымі вакцынамі (5-6 вакцын) усіх жадаючых. Міністэрства аховы здароўя завяршае перагаворы з кампаніямі-распрацоўшчыкамі.-0-