Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.10.2021

Вікторыя Сафонава выйграла міжнародны турнір па фігурным катанні ў Мінску

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава выйграла золата міжнароднага турніру Ice star-2021, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Канчатковы рэзультат пераможцы па выніках кароткай і адвольнай праграм - 198,08 бала. Другое месца заняла расіянка Настасся Гулякова - 183,06 бала. Бронза на рахунку ўкраінкі Настассі Шабатовай - 167,69 бала. У мужчынскім адзіночным разрадзе Канстанцін Мілюкоў, які выступае за каманду Беларусі, заняў другое месца з рэзультатам 241,24 бала. Золата ў расійскага спартсмена. Яшчэ адзін беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў замкнуў тройку прызёраў - 167,01 бала. У спаборніцтвах спартыўных пар перамаглі Кацярына Юрава і Дзмітрый Бушланаў (157,37 бала). Другое месца занялі іх суайчыннікі Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў (149,93 бала). Дзясяты, юбілейны турнір Ice star-2021, які праходзіць у сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" завершыцца 17 кастрычніка спаборніцтвамі ў танцах на лёдзе.