Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.07.2020

15 ліпеня ў Свіслацкую раённую бібліятэку на вечар-успамін “Ваенны лёс зямлі маёй” былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Свіслачанка”

Пад час   гутаркі бібліятэкары расказалі аб тым, якім віхравым пламем прайшла Вялікая Айчынная вайна   супраць нацысцкіх захопнікаў па нашай Радзіме. Суровы экзамен   на мужнасць і стойкасць трымала і наша Свіслаччына, якая з першых дзён вайны стала арэнай кровапралітных баёў. Прысутныя даведаліся, якую нязломную мужнасць праявілі салдаты, што   абаранялі Свіслацкі край, якое супраціўленне ў гады акупацыі з   26 чэрвеня 1941 года аказвалі партызаны, як у раёне ствараліся і дзейнічалі   падпольныя арганізацыі.   Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць аб 1339 абаронцах Айчыны, якія загінулі   ад рук фашысцкіх захопнікаў на Свіслацкай зямлі, аб 1162 ураджэнцах раёна, што не вярнуліся з фронта на радзіму, аб больш чым пяці тысячах мірных жыхароў   замучаных і знішчаных фашыстамі.   Уладзімір Уладзіміравіч Міхальчык, рэдактар радыёвяшчання УРГ “Свіслацкая газета”, расказаў пра паўсядзённае жыццё партызан і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.   Час паказаў, што старонкі Вялікай Айчыннай вайны не выкрасляць з памяці не толькі тыя, каму давялося змагацца на фронце ці ўтыле ворага, але і дзеці вайны, унукі і праўнукі. Святлана Сяргееўна Калач і Ларыса Аляксандраўна Цюлюнова, блізкія салдат Чырвонай Арміі   Цюлюнова Васіля Афанасьевіча, Цюлюнова Дзімітрыя Сцяпанавіча і Носко Уладзіміра Кляменцевіча, расказалі, як мужна змагаліся іх дзеды   і прадзеды на франтах Вялікай Айчыннай вайны і прадставілі матэрыял,   сабраны пра тыя падзеі.   Пра подзвігі сваіх блізкіх расказалі і падзяліліся ўспамінамі Зінаіда Васільеўна Жабінская, Валянціна Іосіфаўна Марчанка, Алена Іванаўна Рахманав,   беражліва трымаючы ў руках ваенныя фота.     У завяршэнні сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Я ў гэтым горадзе жыву” і праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Яны змагаліся за Радзіму”.