Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.07.2021

17 ліпеня Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара М. Я. Фінберга прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Для кожнага жыхара нашай Радзімы падзеі той страшнай вайны, адгукаюцца і сёння. Цяжка падчас выразіць свае думкі словамі, а музыка дапамагае перамагчы цяжар і боль стратаў, дапамагае памятаць аб тых, хто загінуў і даў магчымасць нам жыць пад светлым, мірным небам. Заслужаны калектыў прадставіць жыхарам і гасцям г. Свіслачы адмысловую праграму з удзелам вядучых майстроў сцэны, якімі з’яўляюцца артысты аркестра – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла, Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст, Ягор Шаранкоў. І вакальная группа: Аляксандр Дзюмін, Святлана Бударына, Таццяна Карасёва, Андрэй Пятроў.