Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.11.2020

5 лістапада лялечным тэатрам кнігі “Кніжынка” быў падрыхтаваны і праведзены спектакль “Курить в ХХІ веке – не модно”

У рамках рэспубліканскай акцыі “ Не прожигай свою жизнь! ” 5 лістапада лялечным тэатрам кнігі “ Кн і ж ы нка ” Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі быў падрыхтаваны і праведзены спектакль “ Курить в ХХІ веке – не модно ” па матывах казкі С.М і халкова “ Как медведь трубку нашел ” . Юныя гледачы, наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера “ Усмешка ” ДУА “ Гр ы нк аўскі дзіцячы сад - базавая школа ” , убачылі павучальную казку пра шкоду курэння. На прыкладзе лясных жыхароў была ўзня та праблема наяўнасці ў людзей шкодных звычак, чым наносіцца вялік ая   шкода , як у ласна му здароў ю , так і здароўю навакольным . Зварот да свету жывёл надало гісторыі казачны і загадкавы характар. Сюжэт казкі просты: ляснік кідае курыць і выкідвае ў лесе свае курыльныя прыналежнасці. Мядзведзь знаходзіць усё гэта і падсаджваецца на шкодную звычку. Паступова ён заўважае пагаршэнне самаадчування, але курыць не кідае. Нарэшце даходзіць да таго, што мядзведзю зусім дрэнна, яго знаходзіць у лесе ляснік і адвозіць у горад. Фінал у казкі ўсё ж такі шчаслівы: мядзведзь кінуў курыць і нават знайшоў працу ў цырку. Казачныя героі размаўляюць з дзецьмі лёгка і з гумарам, нікому не чытаюць мараль, а на прыкладзе нядбайнага мядзведзя даюць рэкамендацыі, якія спатрэбяцца рабятам у рэальным жыцці. Юныя гледачы з задавальненнем глядзелі спектакль і апладзіравалі лялечным персанажам.