Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.09.2021

Да Дня народнага адзінства

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, навучэнцы СШ №2 імя М.П.Масонова былі запрошаны ў Свіслацкую раённую бібліятэку на дыялогавую пляцоўку “ Мы розныя, а радзіма адна ” . Пачалі працу пляцоўкі з дэкламацыі верша, прысвечанага святу народнага адзінства. Практыкаванне “ Мы разам ” , якое выкана лі ўс е прысутны я , паказала, што кожны чалавек унікальны, ён валодае толькі яму уласцівымі якасцямі. Але, нягледзячы на ​​тое, што мы розныя, многае нас аб ’ ядноўвае. У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галавач Ігар Аляксеевіч, старшыня Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб ’ яднання ветэранаў Пр а коп і к Алена Уладзіміраўна, дырэктар Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Лукша Максім Мікалаевіч. Алена Уладзіміраўна расказала, якая галоўна я ідэя Года і свята народнага адзінства, прывяла з гісторыі прыклады самаахвярнасці, міласэрнасці, цяжкіх выпрабаванняў і грандыёзных перамог беларускага народа, падкрэсліўшы, што яскравым прыкладам адзінства беларускага народа з ’ яўляецца гераічная барацьба з агульным ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ігар Аляксеевіч расказаў пра гістарычныя аспект ы дадзенага свята, як і ў адпаведнасці з чым бы ло заснаван а дзяржаўнае свята   Дзень народнага адзінства. Максім Мікалаевіч акунуўся ў гістарычнае мінулае і распавёў, як жылі беларусы да аб ’ яднання, у якім стане ў той перыяд знаходзілася прамысловасць, культура, адукацыя, ахова здароўя, пра тое, якой был о жыццё заходніх беларусаў, што адбывалася на Св і сл а чч ы не ў той час. Прысутныя вялі дыялог на тэму “ Што нас аб ’ ядноўвае, што азнача юць слов ы адзінства, яднанне ” , абмеркавалі пытанні: “ Як   растлумачыць паняцці “ нацыянальн ая самасвядомасць ” , “ нацыянальнае адзінства ” , “ народнае адзінства ” ? ” ; “ Як ўзнікае і ў чым праяўляецца адзінства народа любой краіны? ” . Дыялог атрымаўся змястоўным і пазнавальным. Старшакласнікі ахарактарызавалі нашу краіну словамі і раскрылі іх значэнне, паг утары лі пра малую радзіму, успомнілі землякоў, якія з ’ яўляюцца ўвасабленнем нацыянальнай годнасці, абмеркавалі пытанне: “ Што я магу зрабіць для сваёй Радзімы, для людзей Беларусі зараз і калі стану дарослым? ” . І ў завяршэнні працы дыялогавай пляцоўкі рабятам прапанавалі ўпрыгожыць карту Беларусі васількамі са сваімі пажаданнямі. Іх увазе быў прадстаўлены агляд тэматычных выстаў “ Праз кнігу ўбачыць к раіну: Беларусь ” і “ У с ям ’ і адзінай ” .