Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.10.2021

Дзіўнае побач

Восень – выдатны час для творчасці. Гэтая залатая пара прапаноўвае нам маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення. У яслях-садзе № 2 г. Свіслачы скарысталіся гэтым і стварылі цудоўную тэматычную выставу. “Дзіўнае побач” – пад такой назвай арганізавалі выстаўку работ з прыроднага матэрыялу. Удзел у ёй прынялі выхаванцы групы № 10. Разнастайнасць і арыгінальнасць работ здзіўлялі ўяўленне, у чарговы раз пацвердзіўшы крэатыўнасць дашкольнікаў і іх бацькоў. Лісты, жалуды, шышкі, каштаны, галінкі і спілы дрэў, мох, агародніна і многае іншае... Вырабы з прыроднага матэрыялу дапамаглі дашкольнікам адкрыць дзіўны свет прыроды: убачыць у жалудах пацешных мышанят, у сухіх лістах – прыгожую птушку, у бульбе – бабулю і дзядулю. Назіраючы за прыроднымі з’явамі, дзеці вучацца беражліва адносіцца да ўсяго навакольнага, захапляцца прыгажосцю кветак, пладоў, лістоў. Прыродны матэрыял – скарбніца для развіцця фантазіі, творчасці і ўяўлення. Аксана ВАРАБЕЙ, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 2 г. Свіслачы