Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.12.2022

Ірыне Паўлючэні аб'яўлена падзяка старшыні райвыканкама

Віншаванні з юбілеем, а таксама словы падзякі за працу прымала ад кіраўніцтва раёна начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня. Гэта чалавек, які працуе ў сферы культуры ўжо трыццаць гадоў, з 1992 года, і больш за дзесяць з іх кіруе аддзелам. Юбілейны дзень нараджэння прывёў у кабінет да галоўнага ідэолага раёна высокіх гасцей – старшыню райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага і яго намесніка Юрыя Кулікова. – Дзякуй вам вялікі за тое, што вы ў нас ёсць, дзякуй за адданую працу, –  сказаў Аляксандр Людвігавіч. –  Жадаю вось у такой выдатнай форме яшчэ бліжэйшыя пяцьдзясят гадоў пражыць, а далей – самі паглядзіце, самі вырашыце. Вышэйшая ўзнагарода райвыканкама, Ганаровая грамата, у вас ужо ёсць. Сёння аб’яўляю вам падзяку за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць. Да віншаванняў далучыўся Юрый Кулікоў. Памятны падарунак з найлепшымі пажаданнямі падрыхтавала для імянінніцы і раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру». Наталля ТУРКО   Фота аўтара