Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.08.2021

Карнавал фарбаў

У любую пару года, акрамя зімы, у кветніку Алены Клімчук сапраўдны карнавал фарбаў.   Снег не паспявае сысці цалкам, а ўжо пралескі ветліва ўсміхаюцца гаспадыні і аднавяскоўцам. А ўслед за імі – нарцысы, цюльпаны. Але і гэтыя прыгожыя кветкі яшчэ не паспяваюць скінуць сваё ярка-каляровае ўбранства, як пачынаюць уступаць у пару цвіцення лаватэра, півоні, гваздзікі, цыніі... Потым – гладыёлусы, вяргіні... Усім досыць месца пад сонцам. Такая сакавітая разнакаляровасць у ружова-фіялетава-бірузовых адценнях вельмі радуе, дзе ўсё прыемна  ўжываецца ўперамешку з белым, жоўтым і чырвоным. Гэта нагадвае карціны таленавітага мастака, які падгледзеў у прыроды ўсе тонкасці і ўзяў сабе на заметку, каб даставіць радасць усім, хто будзе любавацца такой незямной прыгажосцю. Валянціна ХАМЧУК Фота аўтара