Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.12.2022

#МузыкалкаЛіда-2022#

З 28 лістапада па 9 снежня 2022 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся чарговы адкрыты анлайн-конкурс “#МузыкалкаЛіда-2022# ”. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і развіццё вакальнага і інструментальнага мастацтва, садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у вобласці культуры і адукацыі. Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”, “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі Гродзеншчыны. У конкурсе прыняла ўдзел Сауціна Кацярына, навучэнка 5 класа (акардэон) філіяла “Корнадзь”, настаўнік Гаворка Вольга Васільеўна. У намінацыі “Музыкаведы” (група “В”) з тэмай “Мой любімы кампазітар” Кацярына атрымала дыплом лаўрэата III ступені! Віншуем Кацярыну і Вольгу Васільеўну з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!