Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.12.2022

Навагоднія цуды

23 снежня 2022 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў  навагодні канцэрт навучэнцаў і настаўнікаў. С.Г.Болван, загадчык філіяла, пажадаў поспехаў у вучобе навучэнцам, здароў’я і  асабістага шчасця бацькам і гасцям у Новым 2023 годзе. Гледачы  апладысментамі сустракалі Вядучую (Вольга Гаворка), Дзеда Мароза (Кірыл Навумік), Снягурку (Ульяна Наумік),  Злючку – Бабы Ягі ўнучку (Кацярына Сауціна), Злюка – Кашчэя ўнука (Усевалад Баранцэвіч) і з задавальненнем глядзелі на прыгоды казачных герояў, спявалі навагоднія песні разам са Сняжынкаю (Сафія Саўко), вадзілі карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркаю, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі навагоднія загадкі. Дзед Мароз уручыў кожнаму прысутнаму  невялічкі навагодні падарунак! З Новым 2023 годам!