Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.01.2021

Ні дня без добрых спраў

Час зімовых канікул для валанцёраў і цімураўцаў Вердаміцкага ДС СШ стаў парой добрых спраў і ўчынкаў. Яны паўдзельнічалі ў акцыі “Ні дня без добрых спраў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі валанцёрскага атрада “Рука дапамогі” 8 студзеня з дабрачыннай місіяй адправіліся да ветэранаў педагагічнай працы Галіны Мікалаеўны Харко і Леаніды Уладзіміраўны Борыс. Валанцёры не толькі павіншавалі жанчын з навагоднімі святамі, але і дапамаглі па хатняй гаспадарцы. Таксама юныя памочнікі падрыхтавалі для ветэранаў памятныя паштоўкі, якія ўручылі на развітанне ветлівым гаспадыням. У гэты ж дзень члены цімураўскага атрада “Спяшаемся на дапамогу” ў рамках акцыі “Ні дня без добрых спраў” вырашылі зрабіць сюрпрыз для першакласніка Алега Каракіна. Цімураўцы павіншавалі хлопчыка і падарылі яму прыгожы падарунак у выглядзе машынкі. Алег вельмі абрадаваўся такому знаку ўвагі і падзякаваў за шчырасць і добрыя словы, выказаныя ў яго адрас. Сняжана ЖУРНЕВІЧ