Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.07.2021

Вакцынавацца? Раю!

Леанід КАЛАСОЎСКІ, ветэран педагагічнай працы, аг. Грынкі: – Вакцынацыя – гэта страхоўка здароўя. У свой час была патрэбна прышчэпка ад воспы, сёння прыйшоў час прышчапляцца ад каранавiруснай інфекцыі. Восенню мінулага года я перахварэў СOVID-19. Ляжаў у бальніцы. Скажу, адчуванні не з прыемных.  Я нават не разважаў: прышчапляцца ці не? Адназначна – так! Прышчэплены – значыць абаронены. Літаральна на мінулым тыдні зрабіў другую прышчэпку. Адчуваю сябе добра, як і пасля першай. Ніякіх пабочных сімптомаў. «Спадарожнік V» пацвярджае сваю рэкламу. Вялікі дзякуй вынаходнікам вакцыны і свіслацкім медыкам за клопат пра наша здароўе. А ўсiм землякам раю: «Канчайце прафанацыю, ідзіце на вакцынацыю!» Добрага ўсім здароўя! А таксама не забывайце пра меры індывідуальнай абароны – выкарыстоўвайце маскі!