Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.09.2021

Выдатнік адукацыі

За выдатны ўклад у развіццё рэгіянальнай сістэмы адукацыі начальнік аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама Людміла Буяк удастоена нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Людміла Раманаўна ўзначальвае аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама з 2015 года, а педагагічны стаж яе складае 40 гадоў. За час працы зарэкамендавала сябе кампетэнтным, кваліфікаваным і творчым кіраўніком. Пры арганізацыі ўпраўленчай дзейнасці яна забяспечвае развіццё ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, стварае ўмовы для забеспячэння якасці адукацыі, адказна і ініцыятыўна падыходзіць да вырашэння задач, пастаўленных перад сістэмай адукацыі. Начальнік сістэмна і аператыўна вырашае пытанні даспупнасці дашкольнай адукацыі, рэалізацыі кадравай палітыкі, ідэалагічнага выхавання. Дасягнутыя ў сістэме адукацыі раёна вынікі сведчаць аб стабільным функцыянаванні і развіцці сістэмы адукацыі. За апошні час педагогі падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару, прызёраў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Не першы год раён займае высокую пазіцыю па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Стабільнымі застаюцца працэнт выпускнікоў, якія атрымалі атэстаты асобага ўзору, а таксама паказчык іх паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Людміла Раманаўна значную ўвагу надае кадраваму забеспячэнню. Вышэй за абласныя паказчыкі колькасць педагагічных работнікаў з вышэйшай адукацыяй, вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі. Пад кіраўніцтвам Людмілы Буяк аддзел адукацыі райвыканкама апошнія гады ўтрымлівае высокія пазіцыі па выніках абласнога конкурсу рэгіянальных сістэм адукацыі. У 2020 годзе аддзел адукацыі занесены на раённую Дошку гонару. Людміла Раманаўна займае актыўную грамадскую пазіцыю, з’яўляецца старшынёй раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, а ў перыяд выбарчых кампаній – сакратаром выбарчых камісій раёна. Высокі прафесіяналізм, добрасумленнасць і адднасць справе здабылі ёй заслужаную павагу сярод педагагічнай грамадскасці, калег і кіраўнікоў арганізацый раёна. За добрасумленную працу неаднаразовава была заахвочана ўзнагародамі розных узрозняў. Самая значная з іх – Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Цяпер у капілцы годнае месца заняў і нагрудны знак “Выдатнік адукацыі”. Сняжана ЖУРНЕВІЧ